У
раённай газеце № 82 за 21 кастрычніка паведамлялася аб тым, што на падставе
матэрыялаў пастаяннай камісіі раённага Савета народных дэпутатаў па законнасці,
правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян выканком раённага
Савета адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенню раённага
рэферэндуму. Рэферэндуму, дзе галоўным пытаннем было б датэрміновае
перавыбранне (роспуск) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў у сувязі з
недаверам і правядзеннне навых выбараў дэпутатаў у раённы Савет восенню 1992
года. Аднак членаў ініцыятыўнай групы не задаволіла прынятае рашэнне і яны
падаюць скаргу ў народны суд, палічыўшы незаконнымі дзеянні выканкома
райсавета.
На
мінулым тыдні народны суд раёна разгледзеў скаргу па адмове ў рэгістрацыі
ініцыятыўнай групы раённага рэферэндуму. Пасля заслухоўвання бакоў і дэталёвага
разгляду справы адмова выканкома раённага Савета ў рэгістрацыі ініцыятыўнай
групы рэферэндуму прызнана правамернай.