Казка Глуска - Культура <!--if()-->- <!--endif--> - Артыкулы - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Катэгорыі
    Экономика [15]
    Общество [39]
    Сельское хозяйство [2]
    Здравоохранение [1]
    Образование [3]
    Культура [11]
    История [39]
    Kомитет самоуправления [59]
    Глусчане [32]
    Выборы - 2010 [1]
    Холокост. Трагедия евреев местечка Глуск [6]
    Пошук
    Апытанне
    Адкуль, зямляк?
    Всего ответов: 362
    Архіў
    Архіў навін 2009 г.
    Архіў навін 2008 г.
    Архіў клуба выбаршчыкаў 
    Комитет самоуправления 
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
     
    Статыстыка

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

      
    Четверг, 29.07.2010, 21:37
    Вы вошли как Гость  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » Статьи » Культура

       

    Казка Глуска

     20 гадоў таму малады бусел аблюбаваў новенькую асвятляльную мачту ў левым куце глускага стадыёна. На вачах здзіўленых глусчан буслінае жытло ўзводзілася па няпісаных правілах пляцення з галінак і трэсак. Калі гняздо было гатова, бусел зайшоўся прызыўным клёкатам (за гэтую мелодыю празвалі яго Ялотам). І тады прыляцела бусліха.

    /i/content/pi/cult/224/2944/7-6.jpg

    Бусел у горадзе - выдатнасць неймаверная. Хтосьці з гараджан прыносіў да гнязда злоўленых на балоце жабак, і Ялот распачынаў у гняздзе віртуозныя танцы ў знак удзячнасці.

    У жніўні 1989 года на стадыёне адбыўся Першы Фестываль сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў", і бусел Ялот, безумоўна, уладарна пазіраў з гнязда на канцэрты ўдзельнікаў.

     У Глуску нарадзілася легенда, што бусел Ялот на самой справе - чалавек. Ён ведае чароўнае слова і ператвараецца ў чалавека, нібы герой казкі Вільгельма Гауфа. Распавядаюць, што чалавека завуць Анатоль і працуе ён у сферы культуры.

    Хтосьці з журналістаў нават сустрэўся з Ялотам-Анатолем і атрымаў эксклюзіўнае інтэрв'ю.

    - Зімую я ў Афрыцы. Не блізкі свет - 3 тысячы кіламетраў, але радзіма цягне. Кожную вясну я прылятаю ў Глуск. На вачах усё змяняецца. Горад становіцца прыгажэйшым, а Пціч вабіць веліччу і хуткаплыннасцю.

    Жнівень - святочны месяц. З вышыні бачна перадфестывальная мітусня. А калі наязджаюць госці, я нават забываюся паесці...

    Я бачыў, як бусел уссядаў у гняздзе цягам усяго часу гала-канцэрта, а як толькі прагучалі фанфары, што абвесцілі аб фінале свята, птушка ўзвілася, зрабіла ў высокім небе развітальны круг і знікла ўдалечыні...

    Так скончыўся юбілейны, дзесяты, Фестываль сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
     
     
     
     
     
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-1.jpg /i/content/pi/cult/224/2944/7-2.jpg /i/content/pi/cult/224/2944/7-3.jpg
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-4.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-5.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-7.jpg
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-8.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-9.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-10.jpg
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-11.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-12.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-13.jpg
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-14.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-`15.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-16.jpg
     /i/content/pi/cult/224/2944/7-17.jpg  /i/content/pi/cult/224/2944/7-18.jpg  

     

    Фота аўтара

    На здымках:

    1. Усе сцягі ў госці да нас; 2. Мастацтва ткацтва заўжды ў пашане: Наталля Грашчанка паказала сваё майстэрства; 3. Дуэт сяброў: Анатоль Сінкавец і Анатоль Ярмоленка; 4. Магілёўскія прыгажуні з "Сувеніра"; 5. Гран-пры фестывалю заваявалі "Сваякі" Ялізаўскага дома культуры; 6. Той самы Ялот; 7. Павел і Зінаіда Какоўкі з вёскі Тугавічы - старэйшыя ўдзельнікі фестывалю; 8. Ганчар Міхаіл Насановіч з дзецьмі дэманструюць сваё майстэрства; 9. Святлана Дубовік з Глуска свае творы вышывае крыжыкам; 10, 11, 13, 14. Удзячныя гледачы; 12. Лаўрэат газеты "Культура" 2006 года Вольга Забашная гэтым разам атрымала прыз разам з мамай Валянцінай; 15. Анатоль Ярмоленка: "Ніколі ў сем гадзін ранку не еў юшку"; 16. Кампазітар Валерый Іваноў паспрабаваў сябе ў якасці саліста барабаншчыкаў; 17. Мікалай Сацура з "Сяброў" - не толькі кампазітар,але і рыбак. Ягоныя словы запомняць пераможцы конкурсу на лепшую сямейную юшку: шклаўчане Аляксей, Наташа і Сафія Меснікі; 18. Панарама свята. 
    Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
    наш спецыяльны карэспандэнт Мінск — Людвінава — Мінск

    «Культура» № 35 (903) / 29.08 - 4.09.2009 http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2944

     


    Источник:
    Категория: Культура | Добавил: Vladmin (01.09.2009)
    Просмотров: 199
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:

    Copyright Glusk Online © 2010  При использовании материалов ссылка на сайт  Glusk Online  www.gluskonline.net  обязательна