Ведаем тваё iмя, салдат! - 24 Января 2010 - Glusk Online
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Пошук
    Каляндар
    «  Январь 2010  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
        123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    Надвор'е
    Глуск
    rp5.by
    Апытанне
    Адкуль, зямляк?
    Всего ответов: 241
    Архіў
    Архіў навін 2009 г.
    Архіў навін 2008 г.
    Архіў клуба выбаршчыкаў 
    Комитет самоуправления 
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
     
    Статыстыка

    Онлайн всего: 3
    Гостей: 2
    Пользователей: 1
    Vladmin

      
    Среда, 17.03.2010, 21:37
    Вы вошли как Гость  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » 2010 » Январь » 24
    HTML clipboard
     
    Ведаем тваё iмя, салдат!

    У Глускiм раёне аднавiлi iмя аднаго з невядомых салдат Вялiкай Айчыннай вайны. У чэрвенi 1944 года ў баi непадалёк ад райцэнтра загiнуў памочнiк начальнiка штаба 168-га гвардзейскага стралковага палка 55-й дывiзii капiтан Фёдар Манчанка, ураджэнец Астраханскай вобласцi, якому было крыху за трыццаць. Пахавалi яго тут жа, у паўтара кiламетрах ад маста цераз раку Пцiч. Унук Манчанкi спрабаваў адшукаць магiлу дзядулi, але не змог. Таму ён звярнуўся ў Цэнтральны архiў Мiнiстэрства абароны Расii. Там дакладна назвалi месца захавання продка. Аднак, аказалася, магiла перанесена ў iншае месца… Куды – невядома. У райвыканкаме ўзялiся за пошукавую работу: звярнулiся праз раённую газету да жыхароў, вiдавочцаў цi ўдзельнiкаў перазахавання, дапамогу аказвалi ў сельсаветах. I вось на гэтыя запыты адгукнуўся жыхар Халопенiчаў Мiкалай Зянькоўскi, якi асабiста прысутнiчаў пры перазахаваннi воiна. Было гэта ў 1980 годзе, навучэнцы Каткаўскай школы i мясцовыя жыхары перанеслi астанкi воiна з асобнай магiлы ў брацкую, што ў вёсцы Катка. 65 год капiтан Фёдар Фёдаравiч Манчанка быў адным з невядомых салдат Вялiкай Айчыннай вайны. I вось яго iмя адноўлена. Цяпер яно з’явiцца на мемарыяльнай дошцы брацкай магiлы. Сюды наведаюцца яго родныя, блiзкiя, каб пакланiцца праху воiна, узяць жменьку зямлi, за якую ён загiнуў. Напэўна, добрыя словы выкажуць i ў адрас тых, хто дапамог у пошуках. Што казаць, зроблена вялiкая справа!
     
     Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р» «РЭСПУБЛIКА» № 11 22.01.2010 http://respublika.info/4923/memory/article36650/
     
     
     
          

    Просмотров: 60 | Добавил: Vladmin | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:

    Copyright Glusk Online © 2010  При использовании материалов ссылка на сайт  Glusk Online  www.gluskonline.net  обязательна