Пракуратура папярэдзіла глускіх міліцыянтаў за "адкатванне пальчыкаў" - 29 Ноября 2008 - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Пошук
    Каляндар
    «  Ноябрь 2008  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
         12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    Надвор'е
    Глуск
    rp5.by
    Апытанне
    Адкуль, зямляк?
    Всего ответов: 362
    Архіў
    Архіў навін 2009 г.
    Архіў навін 2008 г.
    Архіў клуба выбаршчыкаў 
    Комитет самоуправления 
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
     
    Статыстыка

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

      
    Четверг, 29.07.2010, 21:43
    Вы вошли как Гость  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » 2008 » Ноябрь » 29
     

    Пракуратура папярэдзіла глускіх міліцыянтаў за "адкатванне пальчыкаў" 

     

    Міліцыянты Магілёўшчыны здымаюць адбіткі пальцаў у мужчын, спасылаючыся нібыта на дэкрэт прэзідэнта. Пракуратура вынесла за незаконную працэдуру папярэджанне Глускаму РАУС.

    На Магілёўскім заводзе штучнага валакна праз аддзел кадраў людзей брыгадамі выклікаюць у міліцыю, каб узяць адбіткі пальцаў і ўзор ДНК. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Аляксандр Каралёў, юрыст Незалежнага прафсаюза:

    Аляксандр Каралёў: Звярталіся сябры прафсаюза: ў іх брыгадзе і іншых брыгадах выклікаюць у аддзел кадраў і праз яго патрабуюць, каб яны прыйшлі да інспектара міліцыі здаць адбіткі пальцаў. Як юрыст, я адказаў, што гэта незаконна.

    У міліцыі гэтыя выклікі тлумачаць правядзенням мерапрыемстваў для устанаўлення асобаў, датычных  да выбуха 4 ліпеня ў Мінску. Але Каралёў раіць не пагаджацца здаваць адбіткі пальцаў. Бо паводле закону адбіткі пальцаў можна браць толькі ў асобаў, якіх падазраюць у выбуху, і на гэта павінны быць афіцыйныя паперы.

    У Глуску людзей выклікалі позвай у ваенкамат для ўдакладнення звестак. А там ужо супрацоўнікі міліцыі здымалі адбіткі пальцаў. Ігар Кірын, які адмовіўся ад гэтай працэдуры, распавёў Еўрарадыё, што міліцыянты прыкрываюць гэта нейкім невядомы дэкрэтам прэзідэнта:

    Ігар Кірын: Мяне прыняў намеснік начальніка Дрозд. І пачаў упэўніваць, што нядаўна прыняты новыя дэкрэт. У адпаведнасці з ім усе ваеннаабавязаныя павінны прайсці дактыласкапічную экспертызу, а райаддзел дапамагае ваенкамату выканаць дэкрэт.

    Калі Кірын папрасіў паказаць дэкрэт, яму адказалі, што не маюць яго і не бачаць нічога кепскага ў тым, каб зняць адбіткі пальцаў, бо гэта дапаможа знайсці вінаватага ў выбуху. На скаргу Кірына пракуратура адказала, што гэтая працэдура павінна быць добраахвотнай і вынесла папярэджанне кіраўніцтву РАУС Глуска.

    У Магілёве тым часам знялі адбіткі пальцаў ва ўсіх маладых людзей з вышэйшай адукацыяй, звесткі пра якіх міліцыя атрымлівала ва ўніверсітэтах. Пад агульную "зачыстку" патрапілі нават вучні музычнай вучэльні, якім споўнілася 16.
     
     

    Фота — "Школа жизни"

    2008-11-12 19:23:14, Юрась Вітальеў, Магілёў

    ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

     
     
     
          

    Просмотров: 125 | Добавил: Vladmin | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:

    Copyright Glusk Online © 2010  При использовании материалов ссылка на сайт  Glusk Online  www.gluskonline.net  обязательна