| |
Герб

В золотом поле испанского щита на зеленой оконечности красный каменный замок с круглой башней, который является главной исторической достопримечательностью Глуска.
Герб зарегистрирован в Гербовом матрикуле Республики Беларусь 18 декабря 1996 г. № 8.
Флаг
24 августа 2006 года Президент РБ А.Лукашенко своим Указом №536 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Могилевской области" учредил флаг Глуска и Положение о флаге поселка городского типа Глуск. Согласно официальному описанию: "Флаг поселка городского типа Глуск представляет собой прямоугольное полотнище желтого цвета с соотношением сторон 1:2, в центре лицевой стороны которого - изображение герба поселка городского типа Глуск".
Укрыніцах упамінаецца з другой паловы ХV стагоддзя. У сярэдзiне ХV стагоддзя паўночнай часткайГлускай воласці і старым Глускам (пазнейшы Глуск Пагарэлы) валодаў С.Ю. Гальшанскi, а цэнтрам уладання І.Ю. Гальшанскага стала паселішча Глуск Дубровіцкi, на якім пазней узнік сучасны Глуск. Яго сын, князь Юрый Гальшанскi Дубровіцкі, заснаваў на гэтым месцы драўляны Глускі замак, а ў 1525 г. атрымаў ад вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта I Старога прывiлей праводзіць у Глуску кірмашы. У 15б0 г. Глуск дастаўся Настассі Юр'еўне (удава князя К.І. Заслаўскага) і яе сястры Соф'і (жонка князя А.І. Палубiнскага) Гальшанскім, якія падзялілі замак, мястэчка і навакольныя вёскі папалам. Пазней Глуск быў падараваны Хадкевiчам, з 15б8 г. Я. Хадкевіч меў тытул "графа на Шклове, Быхаве, Мышы i Глуску". Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела 1565 - 66 г.г. Глуск увайшоў у Новагародскі павет, у 1571 г. у ім 124 дамы і 12 крам. 3 канца ХVI cтагоддзя саўладальнiкамi Глуска сталі Палубінскія і Чартарыйскiя. У 1616 г. атрад гусараў накiроўваўся па Глускім шляху на вайну пад Смаленск і па дарозе займаўся рабаваннем населенных пунктаў. Жыхары Глуска, каб прадухіліць магчымае рабаванне сваіх дамоў, напалі на атрад, разбілі яго і захапілі абоз. У адказ рэшткі гусараў спалілі Глуск і пазабiвалі шмат жыхароў мястэчка і навакольных весак. У канцы ХVI - пачатку ХVII cтагоддзя ў Глуску пабудаваны новы замак з бастыённай сістэмай умацаванняў. У 1626 г. князь М.Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска і воласці князю К.А. Палубінскаму, які стаў адзiным уладальнікам мястэчка. У 1628 г. ён пабудаваў у Глуску новую праваслаўную царкву і аддаў ёй частку вёскі Рудзіновічы. У вайну Расiі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 г.г. у сакавіку 1655 г. Глуск захоплены казакамi і "агнем і мячом датла разбураны", пасля чаго князь А.Г.Палубінскі атрымаў вызваленне ад падаткаў з Глуска на 10 гадоў, а ў 1673 г. - паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. У хуткiм часе замак і мястэчка былі адноўлены. У 1667 г. Палубінскі заснаваў у Глуску кляштар бернардзінцаў і пры ім касцёл. Пасля яго смерці Глуск перайшоў да яго дачкі Ганны (жонка Дамініка Мiкалая Радзівiла), з гэтага часу да канца ХVIII стагоддзя Глуск належаў Радзiвілам. Глуская воласць пры Радзівілах звалася графствам. У 1775 г. Глуск пацярпеў ад моцнага пажару, пасля якога зноў быў вызвалены ад падаткаў на 10 гадоў. У ХVIII стагоддзi Глуск у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, у 1791 г. уключаны ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. далучаны да Расійскай імперыі, увайшоў у Бабруйскі павет. 3 1800 г. прыватнае ўладанне графа Ю.Юдзiцкага, з 1-й чвэрці ХIХ стагоддзя - Бжастоўскага. Пасля рэформы 1861 г. Глуск - цэнтр воласці Бабруйскага павета, у 1864 г. - горад, які налічваў каля 3 тысяч жыхароў. У 1897 г. у Глуску каля 500 дамоў, каля 5328 жыхароў, народнае вучылішча, касцёл, 2 царквы і 5 сiнагог. У 1911 г. у Глуску 6680 жыхароў, 3 гарбарныя заводы, драўнянастужкавая мануфактура, 22 крамы. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У лютым 1918 г. Глуская воласць акупіравана германскімі войскамі, улетку 1918 г. у наваколлi Глуска дзейнічалі партызаны. У снежні 1918 г. пасля адступлення германскіх войск савецкая ўлада была адноўлена. У жніўні 1919 г. мястэчка захоплена польскiм войскам, 12.7.1919 вызвалена часцямi 2-й дывiзіі 16-й арміі Заходняга фронту. Да 1924 г.ў Бабруйскiм павете БССР, з 17.7.1924 цэнтр Глускага раёна, з 27.9.1938 Глуск - гарадскі паселак, была развіта саматужная вытворчасць (у 1928 г. ў Глуску 537 саматужнікаў - шаўцы, краўцы, рамiзнiкі, металісты, стружачнікi i інш.). У 1939 г. - 5125 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 28.6.1941 акупiраваны нямецка-фашысцкімі захопнiкамі, якія знішчылі ў Глуску каля 3 тысяч чалавек. У ліпені 1941 г. у раёне Глуска ў акружэннi вялi цяжкiя баі часці 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковой дывiзіі пад камандаваннем генерал-маёра К.М. Галіцкага. 32-я кавалерыйская дывізія ў складзе зводнай кавалерыйскай групы пад камандаваннем генерал-палкоўніка А.І. Гарадавiкова ў час рэйду па тылах 2-й нямецкай арміі 24.7.1941 заняла Глуск, разграміла варожы полк, якi там знаходзіўся, але пасля цяжкiх баёў мусіла адступіць. Вызвалены 27.6.1944 воінамi 28-й арміі 1-га Беларускага фронту, 19-й механiзыванай брыгады і 10-й гвардзейскай кавалерыйскай дывiзіі конна-механізыванай групы ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г. 3 1962 г. у Бабруйскім раёне, з 1966 г. зноў цэнтр адноўленага Глускага раёна. У 1977 г. у Глуску 6,4 тысяч жыхароў, дзейнічаюць прамкамбінат, пладова-агародінны завод, мэблевая фабрыка, масласырзавод, хлебазавод, камбiнат бытавога абслугоўвання, 3 сярэднiя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 8-гадовая школа-інтэрнат, 4 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў, Дом культуры, 2 бiбліятэкi, кінатэатр, бальніца, фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Выдаецца газэта "Радзіма". Помнікі: двойчы Герою Савецкага Саюза С.Ф. Шутаву, брацкая магiла савецкіх патрыётаў і магіла ахвяр фашызму, мемарыяльны комплекс землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Захавалiся рэшткі землянога ўмацавання ХVI - ХVII стагоддзяў на месцы гарадзішча жалезнага веку і селiшча 1- га тысячагоддзя н.э. Глуск - радзіма гравёра канца ХVII - пачатку ХVIII стагоддзя А. Тарасевіча. У 1960 г. у Глуску знойдзены Глускі манетны скарб.
"Глуская зямля: дыялог з гісторыяй"
|
|